Вы тут

Аб'яднанне анархістаў "Прамень" прызнанае экстрэмісцкім фарміраваннем

Будынак МУС Беларусі / Sb.by​

Група грамадзян, аб'яднаная з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў анархічнай накіраванасці "Прамень", прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамляе МУС.

Раней МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем ініцыятыву BYPOL, якая аб'ядноўвае былых сілавікоў, і мабілізацыйны план "Перамога".

Пералік фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе. Спіс апублікаваны на сайце МУС, ён афіцыйна называецца "Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.