Інфармацыя пра масавыя харчовыя атручэнні ў Мінску не спраўдзілася

Масавых харчовых атручанняў у дашкольных установах Мінску не зарэгістравана. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Міхаіл Рымжа.

Такім чынам, адмысловец аспрэчыў распаусюджаную некаторымі медыямі інфармацыю наконт таго, што толькі за апошні тыдзень у інфекцыйныя аддзяленні лякарняў было дастаўлена некалькі дзесяткаў дзяцей з падазрэннем на атручванне пратэрмінаванымі або заражанымі прадуктамі харчавання.


Міхаіл Рымжа падкрэсліў, што "узровень захворвання кішачнымі інфекцыямі ў Мінску такі ж, як заўжды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі