Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расіі

"Беларуськалій" быў гатовы прымаць аплату ў індыйскіх рупіях / Reuters
"Беларуськалій" быў гатовы прымаць аплату ў індыйскіх рупіях / Reuters

Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расіі. Пра гэта піша Times of India.

Летась Беларусь паставіла Індыі каля 1,4 млн тон калію. Яшчэ каля 600 тысяч тон Дэлі закупіў у Расіі. Сёлета гэтыя 2 млн тон угнаенняў плануецца набыць у Канадзе (1,2 млн тон), а таксама ў Ізраілі і Іарданіі (880 тыс.тон).

Раней паведамлялася, што "Беларуськалій" гатовы прымаць аплату нават у індыйскіх рупіях. Але Індыю спынілі санкцыі супраць Беларусі.

Урад Індыі таксама прыняў рашэнне кампенсаваць мясцовым фермерам рост цэн на калійныя ўгнаенні. Угнаенні пачалі даражэць на фоне вайны ва Украіне. На кампенсацыі вылучаюць каля $8 млрд. Субсідыя пакрые рост цэн, цэны на ўгнаенні для індыйскіх гаспадарак застануцца прыкладна такімі ж, як летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі