Вы тут

Reuters: Беларусь вядзе перамовы з Індыяй аб пастаўках калійных угнаенняў

У абыход амерыканскіх санкцый / reuters.com

Беларусь вядзе перамовы з Індыяй аб пастаўках калійных угнаенняў. Гаворка ідзе пра мільён тон, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы (на індыйскіх чыноўнікаў, якія нібыта ўдзельнічалі ў перамовах). Інфармацыя пра беларуска-індыйскія перамовы з'явілася пасля спынення Літвой транзіту беларускіх калійных угнаенняў. Гэта было наступства раней уведзеных амерыканскіх санкцый супраць "Беларуськалія". Да таго ж нарвежская кампанія Yara адмаўляецца ад набыцця яго прадукцыі.

Улады Беларусі, маючы час, аднак дагэтуль не арганізавалі альтэрнатыўных маршрутаў пастаўкі калійных угнаенняў за мяжу. У Расіі кажуць, што яшчэ ідуць перамовы.

Як піша Reuters, Індыя спадзяецца купіць калійныя ўгнаенні ў Беларусі са зніжкай. Таксама разглядаецца пытанне разліку за пастаўкі ў рупіях (з-за заходніх санкцый аплата ў доларах ці еўра немагчымая).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.