Вы тут

“Ім не трэба мой блюз”: чым чапляе слухача блюз ад The Road Dogs?

Фронтмэн гурта The Road Dods Сяргей Скляраў

Сярод беларускіх музыкантаў не так шмат тых, хто грае блюз у яго класічным выглядзе. А гурты, што працуюць у гэтым стылі, не часта ўбачыш на вялікіх пляцоўках ці сярод хэдлайнераў буйных опэн-эйраў. Уражанне, што ў Беларусі такая музыка – для элітарнага слухача.

Чаму ў Беларусі блюз ніколі не быў асабліва папулярным? Віна гэта беларускіх музыкантаў ці недахоп музычнага густу ў айчыннага слухача? Ці ёсць нешта агульнае ў класічнага блюза і традыцыйнага беларускага фальклору?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмэн гурта The Road Dogs Сяргей Скляраў.