Вы тут

Ільготаў на праезд для студэнтаў у Мінску не будзе

Уладзімір Кухараў сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІР / t.me/minskiygorispolkom

У Мінску не плануюць уводзіць ільготы для студэнтаў для праезду ў грамадскім транспарце. Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў заявіў 20 красавіка на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БДУІР, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Разам з тым ён паабяцаў, што будзуць разглядацца дні зніжак для студэнтаў на наведванне спартыўных і культурных аб'ектаў.

Таксама Кухараў заявіў. што цягам двух гадоў плануецца завяршыць будаўніцтва трох станцый трэцяй лініі метро, якія будуюцца цяпер. Пасля гэтага падземку працягнуць у кірунку Зялёнага Луга. У 2022 годзе будзе завершанае праектаванне трэцяй лініі метро, пасля чаго пачнуць праектаваць чацвёртую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.