Вы тут

“Ідэя Х”: найлепшае за першую палову 2020 года, частка ІІ

Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў / кадр з відэа

Падводзім прамежкавыя вынікі праграмы “Ідэя Х”. Ніжэй — фрагменты гутарак пра нацыянальную ідэю, якія адбыліся на Еўрарадыё ў першай палове 2020 годза. Яшчэ да каранавіруса, якога ў нас спачатку не было, але які мы потым перамаглі, і да паслявыбарчых пратэстаў. Якія змянілі як беларускае грамадства, так і нашы ўяўленні пра нацыянальную ідэю ды ўзровень нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Таму гэта не коска і не кропка ў праекце, а толькі спроба падштурхнуць і вас да разваг на тэму нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Вельмі важную тэму, мяркуючы па апошніх жарсцях вакол незалежнасці нашай краіны і шляхоў яе далейшага развіцця.

Мы і надалей будзем фармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Больш за тое: разам з аднадумцамі і партнёрамі мы падрыхтавалі да друку кнігу, у якую ўвайшлі гутаркі (што праўда, далёка не ўсе) з нашымі гасцямі за два гады.

А зараз глядзіце, што сказалі госці “Ідэі Х” у першай, дапратэставай палове 2020 года. І далучайцеся да пошукаў беларускай ідэнтычнасці!

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.