The Hysteria выдалі EP “Trojan Horse”

Пласцінка складаецца з 5 трэкаў, прысвечаных няпростым спробам паразумецца з сабой у змрочным свеце, дзе правяць палітыка і капітала. Героі песень The Hysteria, усведамляючы сваю адрознасць і недасканаласць, балансуюць на мяжы самаразбурэння.

Рэліз пачынаецца з ліста да Бога (“Letter to God”) і заканчываецца трэкам “Pornstar”, персанаж якога ўжо ні на што не спадзяецца: “And God can`t save your soul // He kiss not your cheeks”. Паміж імі — характэрная для The Hysteria сумесь mathkore і death-метала, аздобленая кароткімі выхадамі ў “больш спакойныя” жарны.

Набыць EP “Trojan Horse” можна на iTunes.

Нагадаем, кантракт з "Memorial Records" The Hysteria падпісалі пры канцы чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі