Hurma: "Адзначым Новы год!" (аўдыё+відэа)

"Дэбютанты года" паводле партала Tuzin.fm, гурт Hurma запісалі навагодні трэк "Адзначым Новы год" ды знялі ролік-віншаванне.


"Тут няма ні традыцыйнага хурмоўскага шчымлівага кахання, ні трагедый, ні самоты. Гэта шчаслівая песенька. Такім акурат павінен быць навагодні трэк!" — распавёў "Тузіну" лідар гурта Мікіта Найдзёнаў.


2013 год выдаўся надзвычай плённым для гурта. Іх песня трапіла на складанку "Рок-танцы славян" разам з творамі гуртоў "Океан Ельзи", "Воплі Відоплясова", Gogol Bordello, "Палац". А пад канец года музыкі атрымалі Гран-пры студэнцкага фэсту "Такие пряники", былі адзначаныя ў намінацыі "Беларускамоўны хіт" на "Песні года" тэлеканала АНТ ды атрымалі перамогу ў намінацыі "Дэбют года" на прэміі "Героі года" партала Tuzin.fm.


Апроч, уласна, песні, Hurma рыхтуе яшчэ адзін святочны сюрпрыз для фэнаў. Таму цяпер збірае іх адрасы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі