Прэзентацыя на Еўрарадыё: Песня "Хопіць ламаць камедыю" ад гурта Hurma

Гурт Hurma прэзентуе на Еўрарадыё песню "Хопіць ламаць камедыю". Трэк быў запісаны яшчэ зімой, але апынуўся ў доўгай скрыні да лепшых часоў.



"Гэта песня пра тое, што трэба называць рэчы сваімі імёнамі, трэба гаварыць праўду і не ламаць камедыю", — перадае пасыл песні лідар гурта Мікіта Найдзёнаў.



Па словах Мікіты, з гэтай песняй гурт сыходзіць на вакацыі. Напрыканцы лета свет мусіць убачыць новы сінгл "Хурмы", а следам за ім — дэбютны альбом. Музыка кажа, што яго складуць 10 цалкам новых песень.