ХК "Юнацтва" прадае клубны аўтобус за 738 тысяч долараў

ХК "Юнацтва" прадае клубны аўтобус за 738 тысяч долараў

Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" прадае клубны аўтобус, піша "Прессбол". 

Абвесткі пра гэта размешчаныя ў інтэрнэце. У іх адзначаецца, што прадаецца аўтобус маркі "Neoplan Cityliner L", 2017 года выпуску, 63 месцы, дызель.

"Каб кошт тавару лепш ўкладаўся ў сярэднестатыстычнай галаве, у аб'яве адмыслова пазначана вялікімі літарамі: КОШТ актуальны, БЕЗ памылкі ў напісанні!" — адзначае "Прессбол".

Дарэчы, прабег клубнага аўтобуса складае... 0 кіламетраў. Навошта "Юнацтва" купіла аўтобус за 738 тысяч долараў і чаму не выкарыстоўвала яго, незразумела. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі