ХК "Нёман" у Лізе чэмпіёнаў дэбютуе хатнім матчам з нямецкім "Адлерам"

Хакеісты гродзенскага "Нёмана" 21 жніўня дэбютуюць у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў хатнім матчам. Як паведамляе БЕЛТА, у стартавым паядынку 9-й папярэдняй групы яны сустрэнуцца з нямецкім клубам "Адлер" з Мангейма. 27 жніўня пройдзе матч у адказ на лёдзе "SAP-Арэны" у Мангейме.

Пасля матча з нямецкай камандай 30 жніўня ў сябе дома гродзенцы будць прымаць чэшскі "Вітковіцэ" з Астравы, а 4 верасня беларуская каманда завершыць першы этап турніру матчам на астраўскай "CEZ-Арэне".

У плэй-оф Лігі чэмпіёнаў выйдуць па дзве лепшыя каманды з 16 папярэдніх груп. Паядынкі 1/16 фіналу пройдуць 22 верасня і 6 кастрычніка. Сустрэчы 1/8 фіналу прызначаныя на 3 і 10 лістапада. Чвэрцьфіналы пройдуць 1 і 8 снежня 2015 года. Паўфінальныя матчы адбудуцца 12 і 19 студзеня, а фінал — 9 лютага 2016 года.

Хакеісты гродзенскага "Нёмана" прабіліся ў галоўны клубны турнір Еўропы, калі сталі ўладальнікамі Кантынентальнага кубка — другога па рангу еўрапейскага клубнага турніру.

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі