Вы тут

ХК “Дынама-Мінск” перамог на выездзе “Сочы”

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Хакеісты мінскага “Дынама” перамаглі на выездзе ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 6 лістапада яны гуляліў Сочы з аднайменным мясцовым клубам.

Лік адкрылі гаспадары ўжо на 8-й хвіліне сустрэчы, аднак госці на 13-й хвіліне адыграліся, дзякуючы намаганням Яўгена Кавыршына. На першы перапынак сыходзілі з лікам 1:1. Адразу пасля пачатку другога перыяду Тэему Пулкінен вывеў “зуброў” наперад і яны трымалі гэтую сціплую перавагу ажно да фінальнай сірэны. Вынік матча — 1:2.

У сёлетнім сезоне “Дынама” выступае няўдала: ён меў 11-матчавую серыю пройгрышаў, потым дома выйграў у кітайскага “Куньлуня”, а затым зноў саступіў казахстанскаму “Барысу”.

Перамога над “Сочы” — першая за працяглы час вікторыя, атрыманая на выездзе.

12 лістапада “Дынама” сустрэнецца на сваім лёдзе з чэлябінскім “Трактарам”.