Вы тут

Helm AG прыпыняе супрацоўніцтва з "Гродна Азотам"

"Гродна-Азот" / БЕЛТА

Нямецкі дыстрыб'ютар хімічнай прадукцыі Helm AG прыпыняе супрацоўніцтва з "Гродна Азотам". Пра гэта паведамляе тг-канал @stachkomazota, які спасылаецца на ліст нямецкай кампаніі.

"Ліст не шматслоўны, але ў ім паказана — пасля нашага паведамлення аб фактах парушэння, якія адбываюцца на прадпрыемстве, Helm AG... на дадзены момант устрымліваецца ад супрацоўніцтва", — адзначае згаданы тг-канал. Вядома, што Helm AG набываў 10% гадавога аб'ёму прадукцыі беларускага прадпрыемства.

Як паведамляе офіс Святланы Ціханоўскай, у нямецкую кампанію нядаўна дасылаўся ліст, у якім былі прыведзены канкрэтныя прыклады рэпрэсій на "Гродна Азоце".

Пазней "Гродна Азот" заявіў, што з 2019-га не супрацоўнічае з нямецкай кампаніяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.