Хатнія гульні БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў будуць пачынацца ў 21.45 і 20.00

Пакеты на ўсе тры гульні паступілі ў продаж сёння, 12 верасня. Матч БАТЭ — “Атлетык” (30 верасня) і БАТЭ — “Шахцёр" Данецк (21 кастрычніка) пачнуцца ў 21.45. У такі ж час пачыналася гульня БАТЭ — “Слован”.

А вось матч БАТЭ — “Порту” прызначаны на 20.00. Ён пройдзе ў Барысаве 25 лістапада.

Нагадаем таксама, што свой першы матч сёлетняга групавога этапа Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе ў гасцях з партугальскім клубам “Порту” 17 верасня. Беларускае тэлебачанне плануе жывую трансляцыю.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі