Хакейная форма, зробленая ў калоніі, каштуе 440 рублёў

Хакейная форма, зробленая ў калоніі, каштуе 440 рублёў

СДЮШАР па хакеі з шайбай “Дынама” пратэставаў новую хакейную форму вытворчасці жаночай калоніі.

Трэнер Адрэй Рашчынскі распавёў Еўрарадыё пра новую форму: “Нам на тэставанне паступіла 50 камплектаў. Ніякіх нараканняў няма. Для груп пачатковай падрыхтоўкі, для маленькіх дзяцей — гэта вельмі добры варыянт. Але тут важна разумець, што яна толькі для няжорсткага хакея, дзе няма сілавых прыёмаў. Форма разлічаная выключна на ўзроставую групу ад 6 да 12 гадоў”.

А вось для “сталага і прафесійнага” хакея гэтая форма не падыходзіць: “Там зусім іншыя патрабаванні да формы. Больш жорсткі хакей, сілавыя прыёмы, моцныя кідкі. Але, зразумела, што немагчыма адразу ўзяць і пашыць форму для прафесійнага вялікага хакея”, — тлумачыць трэнер “Дынама” Андрэй Рашчынскі.

Поўны камплект формы каштуе каля 440 рублёў. Набор з замежных аналагаў каштуе ад 600 да 1000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі