Хакеісты "Юнацтва" на чэмпіянаце Беларусі разграмілі "Ліду" — 8:0

Хакеісты "Юнацтва" на чэмпіянаце Беларусі разграмілі "Ліду" — 8:0

На чэмпіянаце Беларусі па хакеі мінскае "Юнацтва" атрымала другую перамогу. 27 жніўня сталічныя хакеісты выйгралі ў "Ліды" з разгромным лікам 8:0 (1:0, 2:0, 5:0). Прычым першую шайбу Дзмітрый Калгоцін у браму "Ліды" закінуў ужо на 42-й секундзе сустрэчы. 

У першым матчы "Юнацтва" выйграла ў гродзенскага "Нёмана" — 2:0.

Дарэчы, "Нёман" сёння прайграў другі раз запар. У гасцях у "Магілёва" гродзенцы прайгралі з лікам 1:3 (0:0, 1:0, 0:3).

У дывізіёне А беларускай экстралігі выступаюць восем клубаў: "Юнацтва", "Нёман", "Шахцёр" (Салігорск), "Дынама" (Маладзечна), "Гомель", "Металург" (Жлобін), "Ліда", "Магілёў". На першым этапе, які завершыцца 28 лістапада, каманды правядуць чатырохкругавы турнір — па два матчы дома і ў гасцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі