Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Слована" — 3:2

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Слована" — 3:2

25 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны" хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся з браціслаўскім "Слованам" у рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. 

Для "зуброў" гэтая гульня ўжо не мела прынцыповага значэння: яны страцілі шанец выйсці ў зону плэй-оф чэмпіянату. Тым не менш гульня скончылася з лікам 3:2 (0:1, 1:0, 2:1) на карысць гаспадароў. 

Першую шайбу на свой рахунак запісалі госці: Марэк Гецль адкрыў лік у гульні на 10-й хвіліне. У другім перыядзе Яўген Кавыршын (на 31-й хвіліне) зраўняў лік.

Але самым гарачым атрымаўся пачатак апошняга перыяду. "Зубры" забілі адразу адну за другой дзве шайбы: вызначыліся Даніла Карабань (43) і Куінтан Хаўдэн (44). Дзякуючы Міхалу Ржэпіку (44) госці змаглі скараціць разрыў, але перавага так і засталася за дынамаўцамі да канца гульні. 

Цяпер "Дынама-Мінск" мае 70 ачкоў і займае 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі. 

У чэмпіянаце КХЛ на месяц абвешчаны перапынак — пакуль будзе ісці зімовая Алімпіяда. 27 лютага "Дынама-Мінск" прыме ў сябе дома рыжскае "Дынама", а 1 сакавіка "зубры" правядуць апошнюю сустрэчу ў рэгулярным чэмпіянаце — на выездзе са "Слованам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі