Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме перамаглі "Лакаматыў"

Брэндан Козун закідвае шайбы ўжо ў сямі матчах запар / @hcdinamoby

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ у авертайме перамаглі "Лакаматыў" з Яраслаўля — 2:1 (0:0, 1:0, 0:1, 1:0). Лік адкрыў Брэндан Козун на 21-й хвіліне (ён закідвае шайбы ўжо ў сямі матчах запар!). Справа ішла да перамогі, калі на 57-й госці закінулі сваю шайбу. У выніку для вызначэння пераможцы спатрэбіўся авертайм. Рашаючую шайбу на 63-й хвіліне закінуў Ягор Шаранговіч.

На "Мінск-Арэне" было 2813 заўзятараў.

26 лістапада мінскае "Дынама" прымае "Віцязь".

@hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.