Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" разгромна прайгралі "Спартаку"

"Спартак" — "Дынама" / twitter.com/spartak_hc

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым паядынку чэмпіянату КХЛ разгромна прайгралі маскоўскаму "Спартаку" — 2:7 (2:2, 0:2, 0:3). Новая серыя паражэнняў беларускай каманды ўжо складаецца з трох матчаў.

Толькі ў першым перыядзе дынамаўцы гулялі годна, нават часам дамінавалі на пляцоўцы, двойчы вялі ў ліку (шайбы закнулі Парэ і Пулкінен). Але далей адбыўся пералом у гульні — спартакаўцы рэалізоўвалі шматлікія памылкі абароны мінчукоў. Шэсць шайбаў прапусціў брамнік Дэні Тэйлар, які з'явіўся ў камандзе ў лістападзе.

23 лістапада "Дынама" згуляе ў гасцях з "Авангардам". Беларуская каманда — аўтсайдэр Заходняй канферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.