Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў авертайме "Тарпеда"

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў авертайме "Тарпеда"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў Ніжнім Ноўгарадзе ў матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі ў авертайме "Тарпеда" — 3:4 (1:1, 0:2, 2:0; 0:1). Дынамаўцы добра пачалі гульню. На 15-й хвіліне ў большасці Пулкінен адкрывае лік. У той час беларуская каманда мела 5 хвілін большасці і... прапусціла шайбу ў сваю браму (на той жа 15-й). Пасля гэтага гульня ў "Дынама" разладзілася, у браму Энрата працягвалі залятаць кур'ёзныя шайбы.

Здавалася, што матч ужо прайграны. А тут яшчэ на 46-й хвіліне пры ліку 1:3 гаспадары пляцоўкі атрымалі права на буліт і не рэалізавалі яго! "Дынама" паляцела наперад і за паўтары хвіліны былі закінутыя дзве шайбы (Кавыршын і Парэ) — 3:3. Кожная з каманд магла вырваць перамогу яшчэ ў асноўны час, але шайба ўпарта не ляцела ў браму.      

Пераможца вызначыўся ў авертайме. Чарговая памылка дынамаўцаў і Шэнфельд апынуўся сам на сам з Энратам, які на гэты раз выратаваць "Дынама" не змог.  

26 верасня мінскае "Дынама" гуляе ў Чарапаўцы з мясцовай камандай "Северсталь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў авертайме "Тарпеда"
@hcdinamoby

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі