Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Северсталі" ў серыі булітаў (відэа)

hcdinamo.by

26 верасня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у чарапавецкай "Северсталі". Варта адзначыць, што ў Заходняй канферэнцыі гаспадары займаюць адно з апошніх месцаў. 

За першы перыяд ніводная з камандаў не здолела забіць ні адной шайбы. Затое ў другім іх было ажно чатыры — па дзве з кожнага боку. У "зуброў" вызначыліся Шэйн Прынс (28) і Дру Шор (35). Апошняя траціна гульні зноў была безгалевой. Такім чынам, у асноўны час пераможцу вызначыць не ўдалося — 2:2. 

У авертайме пераможца таксама не вызначыўся. Толькі ў серыі булітаў Ансель Галімаў дапамог "Северсталі" выйграць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.