Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі расійскаму "Сочы" — 2:5

ХК "Дынама-Мінск"

18 снежня ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі расійскаму клубу "Сочы" —  2:5 (0:3, 2:1, 0:1)

Гэта восьмая запара параза "зуброў". 

У першым перыядзе госці здолелі забіць дынамаўцам тры шайбы. Чацвёртая апынулася ў браме "зуброў" у другім перыядзе. Толькі пад канец другой траціны сустрэчы мінчукі здолелі скараціць адрыў: шайбы забілі Арцём Дзямкоў (37) і Раян Спунер (38). Прычым паміж першай і другой шайбамі, забітымі дынамаўцамі, прайшло толькі 50 секундаў. 

Трэці перыяд не прынёс палёгкі дынамаўцам. Хакеіст "Сочы" Мальтэ Стромваль забіў яшчэ адну шайбу, аформіўшы ў гульні дубль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.