Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Лакаматыву" — 0:3 (відэа)

hcdinamo.by

Хакеісты мінскага "Дынама" ў матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі "Лакаматыву" з Яраслаўля — 0:3 (0:0, 0:3, 0:0). У першым перыядзе была роўная барацьба пры мінімальных момантах, але ў другім перыядзе здарыўся правал — госці на працягу пяці хвілін закінулі тры шайбы: Стафан Кронваль (30-я), Ягор Каршкоў (32-я) і Брэндан Козун (34-я хвіліна). Яны працягвалі атакаваць, але, на шчасце, не здолелі давесці лік да разгромнага. У трэцім перыядзе "Лакаматыў" спакойна ўтрымліваў лік, а "Дынама" нічога не магло стварыць наперадзе.

На паядынку на "Мінск-Арэне" прысутнічалі больш за 8500 заўзятараў.

У чэмпіянаце КХЛ мінчукам засталося правесці пяць матчаў. Бліжэйшы — 13 лютага ў гасцях са "Слованам". Як вядома, сезон аказаўся для беларускай каманды правальным, яна даўно страціла шанцы на выхад у плэй-оф.