Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Аўтамабілісту” — 1:3 (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Аўтамабілісту” — 1:3 (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Аўтамабілісту” — 1:3 (0:1, 0:1, 1:1). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ у пятніцу прайшоў на “Мінск-Арэне” ў прысутнасці 10601 заўзятара. Каманда з Екацярынбурга гуляла ўпэўнена, рэалізавала свае моманты (Міхноў, 4-я хвіліна, Голышаў, 38-я), а ў “Дынама” гэта не атрымалася: ні ў роўных складах, ні ў большасці. У трэцім перыядзе шайбу закінуў Андрэй Сцяпанаў, але арбітры яе не залічылі, вырашылі, што было “па-за гульнёй”. І ўсё ж Джасцін Фонтэйн на 57-й скараціў разрыў у ліку (гэта яго ўжо чацвёртая шайба ў сезоне), з’явілася надзея. Аднак выратаваць гульню не ўдалося. Да таго ж на 60-й хвіліне прапусцілі трэцюю шайбу ў пустую браму.

У нядзелю, 17 верасня, дынамаўцы будуць прымаць аднаго з лідараў Усходняй канферэнцыі “Металург” з Магнітагорска, пачатак а 17-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі