Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі расійскаму клубу "Сочы" — 2:4

24 лістапада на "Мінск-Арэне" адбыўся чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Мінскае "Дынама" прымала расійскіх гасцей з клуба "Сочы". Гульня скончылася паразай гаспадароў — 2:4 (1:0, 0:3, 1:1).

На 15-й хвіліне Мэт Элісан адкрыў лік і вывеў гаспадароў наперад. Аднак у другім перыядзе Андрэ Петэрсан аднавіў раўнавагу. А потым Ігар Ігнатушкін забіў дзве шайбы ў браму мінчукоў.

На 48-й хвіліне дынамавец Дзмітрый Мялешка паспрабаваў скараціць разрыў. Аднак Раман Людучын з ХК "Сочы" на 53-й хвіліне канчаткова замацаваў розніцу ў дзве шайбы. Вынік — параза "Дынама" з лікам 2:4.

Фота — з архіву сайта hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі