Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі "Салавату Юлаеву"

Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі "Салавату Юлаеву"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі дома прайгралі "Салавату Юлаеву" з Уфы — 1:3 (0:0, 0:3, 1:0).

У гасцей шайбамі адзначыліся Філіп Ларсен (на 22-й хвіліне і на 31-й) і Павел Каледаў (на 33-й). У дынамаўцаў адзіную шайбу забіў Дзяніс Восіпаў (на 50-й хвіліне).

Мінскае "Дынама" ў Заходняй канферэнцыі КХЛ займае апошняе 12-е месца. Пасля 10 гульняў каманда мае толькі 6 ачкоў (3 перамогі і 7 паразаў у асноўны час).

Наступным сапернікам "зуброў" 28 верасня будзе "Сібір" (Новасібірск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі