Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі першую перамогу ў сезоне КХЛ

Фота: tut.by

Першую перамогу ў сезоне атрымалі 12 верасня хакеісты мінскага "Дынама". У сябе дома яны прымалі гасцей з маскоўскага "Спартака" і выйгралі з лікам 3:1 (1:0, 0:1, 2:0). 

У дынамаўцаў шайбы забілі Яўген Кавыршын (на 5-й хвіліне), Куінтан Хаўдэн (50) і Аляксандр Паўловіч (59, у пустую браму). Таксама на 50-й хвіліне шайбу забіў Ілля Літвінаў, але яго гол не залічылі.

У Заходняй канферэнцыі "зубры", якія маюць 2 ачкі, па-ранейшаму займаюць апошняе, 12-е месца.

Наступную гульню дынамаўцы правядуць 14 верасня — з клубам "Сочы".