Вы тут

Хакеіст абсталяваў на лецішчы незвычайнае месца для трэніровак

Месца для трэніровак хакеіста ў часы каранавіруса / hcdinamo.by

Хакеіст абсталяваў на лецішчы незвычайнае месца для трэніровак, паведамляе hcdinamo.by. 20-гадовы нападаючы мінскага "Дынама" Мікалай Сыты ў часы адпачынку і каранавіруса працягвае кідаць шайбы па самаробнай браме. Адсутнасць лёду яго не палохае. Форвард прыдумаў імправізаваную кідковую зону.

Дынамаўцы збяруцца ў поўным складзе дзесьці ў ліпені. У сераду стала вядома, што старт новага сезону ў КХЛ папярэдне запланаваны на 2 верасня.

hcdinamo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.