Гурт “Кальмары” прайшоў у паўфінал “Поющих городов”

Бярозаўскі ска-гурт “Кальмары” прайшоў адборачны тур праекта СТВ “Поющие города”. Паўдзельнічаць у конкурсе музыкі вырашылі, бо творчая паўза зацягнулася і стала сумна.



“Дзве гадзіны мы чакалі свайго выступу, — з усмешкай узгадвае лідар гурта Сяргей Машковіч. — Пакутвалі, хадзілі туды сюды. Звярнулі ўвагу, што гэта больш вакальны конкурс, вырашылі, што мы тут не зусім да месца. Але ўсё ж выйшлі ды зладзілі невялічкае шоў. У выніку журы разам з кіраўніком Валерыем Скаражонкам, а таксама ўсе ўдзельнікі конкурсу пачалі разам з намі танчыць і спяваць “кальмараўскую” “Паці”. Вось так мы і трапілі ў паўфінал”.



Наступны этап пройдзе ўжо 30 кастрычніка, на ім бярозаўскія музыкі будуць спяваць хіт “Песняроў” “Хлопец пашаньку пахае”.



Паралельна “Кальмары” рыхтуюць сінгл. Тры новыя песні ўжо амаль гатовыя, з’явяцца яны, хутчэй за ўсё, да канца гэтага года.


Кальмары” з’явіліся ў 2006 годзе як сайд-праект удзельнікаў гурта :B:N:. На дадзены момант каманда шукае другога вакаліста пасля сыходу Максіма Літвінца.



Фота: gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі