Вы тут

Гурт "J:морс" стаў пераможцам музычнай прэміі "Ліра-2016"

Фота: БЕЛТА

Пераможцай музычнай прэміі "Ліра-2016" стаў гурт "J:морс". Узнагароджанне пераможцаў V Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" адбылася ў Мінску ўчора, 9 лютага, перадае БЕЛТА.

Журы конкурсу, якое ўзначаліщ Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, у намінацыі "Лепшы калектыў выканаўцаў" аддало перавагу гурту "J:морс". Беларускамоўная песня гэтага ж гурта "Блізка" была прызнаная найлепшай песняй года.

Дарэчы, у намінацыі "Лепшая песня на беларускай мове" пераможцам стаў зусім іншы твор — "Гісторыя майго жыцця" групы NAVIBAND. Менавіта гэтая песня дапамагла музыкам выйграць нацыянальны адбор на сёлетняе "Еўрабачанне".

Спевакі Саша Нема і Іна Афанасьева названыя лепшымі выканаўцамі Беларусі 2016 года ў мужчынскай і жаночай намінацыі адпаведна. А Дзмітрый Калдун стаў пераможцам намінацыі "Нашы за мяжой".

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі "Ліра" будзе паказаная на тэлеканале АНТ 12 лютага.