Гурт Akute прадстаўляе тызер кліпа на песню "Бегчы" (відэа)

Гурт Akute паказаў тызер кліпа на песню "Бегчы" з будучага  альбома.

"Гэта проста адна з першых песень, якія з'явіліся падчас напісання новага матэрыялу для трэцяга дыска, — тлумачыць выбар трэка басіст гурта Раман Жыгараў. — Менавіта таму яна была нам бліжэй для візуалізацыі. Ну, і па-другое, рэжысёр Арцём Лобач таксама адабраў менавіта гэтую песню. Наконт самога відэа магу толькі сказаць, што здымалі мы сюррэалістычны кліп, здаецца, што такім ён і атрымаўся”.

24-х секундны ролік не дае амаль ніякага ўяўлення пра відэа. Не раскрываюць падрабязнасцяў і музыкі. Вядома, што здымалася ў ім шмат прафесійных акцёраў, яно ўжо цалкам гатовае неўзабаве будзе прадстаўленае публіцы.

Нагадаем, што цяпер Akute працуюць над новым, пакуль безназоўным альбомам. Дыск знаходзіцца на фінальнай стадыі апрацоўкі і таксама убачыць свет неўзабаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі