Гуманітарныя навукі ў Беларусі стануць яшчэ больш ідэалагізаванымі

Кіраўнік Беларусі заявіў пра неабходнасць супрацьстаяць у гістарычных даследаваннях спробам палітызацыі гісторыі Беларусі, тэндэнцыйнай ацэнкі асобных яе перыядаў, у тым ліку Вялікай Айчыннай вайны.



"Навукоўцам таксама трэба ўсяляк папулярызаваць гістарычную спадчыну як аснову патрыятычнага выхавання грамадзян", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.



Таксама ён заявіў, што грамадазнаўчым даследаванням і гуманітарнай адукацыі надаецца неабгрунтавана мала ўвагі. "Трэба адкрыта прызнаць, што гуманітарныя навукі — гэта перш за ўсё навукі ідэалагічныя. Бо ідэалогія з'яўляецца дарожнай картай грамадскага развіцця. Дзяржаўную ідэалогію мы фармавалі збольшага эмпірычным шляхам. Надышоў час абагульніць досвед існавання суверэннай Беларусі, вылучыць, сістэматызаваць і выкарыстоўваць у ідэалагічнай працы ўсё тое, што дапаможа кансалідацыі грамадства і ўмацаванню адзінства нацыі", — паведаміў кіраўнік дзяржавы.



Лукашэнка мяркуе, што даследаванні ў галіне эканомікі, права, паліталогіі ды сацыялогіі павінны мець экспертна-аналітычную накіраванасць. А сацыёлагам, псіхолагам і педагогам трэба асаблівую ўважліва займацца праблемай умацавання статусу сямейных каштоўнасцяў і інстытута сям'і ў грамадстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі