Гульні ў некрамантыю: ці ажывіць Лукашэнка АДКБ — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Міністры замежных спраў краін АДКБ на пасяджэнні ў Мінску атрымалі майстар-клас па правядзенні палітычнага стэндап-шоу ад класіка жанру Лукашэнкі. Праўда, цяжка сказаць, што яго выступ быў эталонам арыгінальнасці жартаў. Клішэ пра ЗША, якія кіруюць усім і ўсімі, дрэнны Захад, слаўны СССР і АДКБ, які нельга каб разваліўся. Ну, хіба што шыла ў адным месцы Еўропы троху павесяліла слухачоў.

Ці атрымаецца ў Масквы і Мінска падтрымліваць жыццяздольнасць АДКБ? Пра што сведчыць падрыхтоўка лукашэнкаўцаў да новых выбарчых кампаній і як на іх варта рэагаваць дэмакратычнай супольнасці? Ці зробяць краіны ЕС лягчэйшымі ўмовы для атрымання беларусамі віз і што стаіць за гісторыяй з нібыта пачаткам перамоў наконт вызвалення палітвязняў наўзамен зняцця санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі