ГУБАЗіК: Тым, хто чытае экстрэмісцкія ТГ-каналы, пагражае адміністратыўка

Значок телеграма ў БЧБ-колерах
Значок телеграма ў БЧБ-колерах

ГУБАЗіК заявіў, што за падпіску на ТГ-каналы, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, чалавека будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта значыць, за тое, што грамадзянін чытае нібыта не тыя телеграм-каналы, яго трэба пакараць. Адвакаты лічаць, што гэта незаконна, піша "Наша Ніва".

"Правапарушэннем лічацца распаўсюд такой прадукцыі, а таксама яе выраб, захоўванне і перавозка з мэтай яе распаўсюджвання. Адпаведна, за падпіску на экстрэмісцкія телеграм-каналы можна пакараць, толькі калі будзе даказана, што асоба перадала іншай прадукцыю, якую публікуюць гэтыя каналы, альбо мела намер яе каму-небудзь перадаць", — кажа адвакат Антон Гашынскі пра артыкул аб дзеяннях у дачыненні да прадукцыі са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў (частка 2 артыкула 19.11 КаАП).

Адвакат Марына Юдзенка удакладніла, што "проціпраўным з'яўляецца менавіта захоўванне з мэтай распаўсюджвання", і "наяўнасць названай мэты абавязкова" для складання пратаколу.

А вось адвакат Андрэй Мачалоў нешматслоўны: "Гэта немагчыма па законе. Глядзіце 19.11 КаАП. Падпіска — гэта яшчэ не значыць распаўсюд".

На дадзены момант у спісе экстрэмісцкіх — 40 ТГ-каналаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі