Губарэвіч: Мінюст пачаў праверку руху "За Свабоду"

Губарэвіч: Мінюст пачаў праверку руху "За Свабоду"

Мінюст Беларусі пачаў праверку руху "За Свабоду". Ведамства збіраецца высветліць, ці адпавядае дзейнасць праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання статуту і заканадаўству. Пра гэта БелаПАН распавёў яго старшыня Юрый Губарэвіч. Паводле слоў грамадскага дзеяча, рух атрымаў ліст з Мінюста 25 чэрвеня і да 13 ліпеня мусіць прадаставіць запатрабаваныя 25 дакументаў. Гэта спіс сябраў арганізацыі, заявы на ўступленне, пратаколы, даныя пра дзейнасць, у тым ліку пра ўдзел у міжнародных мерапрыемствах.

"Мэтай гэтай праверкі, хутчэй за ўсё, будзе з'яўляцца пошук нейкіх недахопаў або недакладнасцяў, фармальных, — мяркуе Губарэвіч. — На іх аснове можна ў далейшым выносіць папярэджанні або прыняць рашэнне аб ліквідацыі".

Грамадскае аб'яднанне рух "За Свабоду" мае намер падаць у Мінюст неабходныя дакументы.

Раней стала вядома пра праверкі дзейнасці Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі