Гродзенскіх школьнікаў кармілі пратэрмінаванай каўбасой

Як піша газета "Перспектива", праверкі прайшлі па школах, дашкольных установах, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах абласнога цэнтра.





Практычна ў кожным з 67 аб'ектаў выявілі парушэнні санітарных нормаў і правіл. У прыватнасці, у школе №19 знайшлі пратэрмінаваныя смажанкі, у школе № 16 — вараную каўбасу, у гімназіі №6 — кандытарскія вырабы. Сустракаліся і факты рэалізацыі прадуктаў, забароненых для выкарыстання ў дзіцячым харчаванні. Напрыклад, у гімназіі №7 выявілі натуральную каву, а ў гімназіі №5 — сыравэнджаную кілбасу.





Падчас праверак за выяўленыя парушэнні санслужба склала 53 пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне, у тым ліку 33 — на кіраўнікоў устаноў адукацыі.





Фота — realforum.com.ua