Гродзенскі "Нёман" выйграў у нямецкага "Мангейма" — 2:0

21 жніўня ў Гродне ў Лядовым палацы мясцовы "Нёман" выйграў у нямецкага "Мангейма" — 2:0 (1:0, 1:0, 0:0). Гэта быў першы матч папярэдняй стадыі хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Беларускі клуб гуляе ў 1-й групе. Шайбы на рахунку Мікуліка і Хована (абедзве былі закінуты ў большасці).

"Нёман" выступаў у наступным складзе: Саманькоў (Шэлепнёў), Каршуноў (капітан) — Семан, Мікулік — Складаны — Хован, Казнадзей — Якімовіч, Бажко — Куцэвіч — Лісічкін, Багалейша — Капылец, Ластавецкі — Міхайлаў — Сцяпанаў, А. Маляўка — Менцюк — С. Маляўка, Чэравач, Баярчук.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі