Гродзенка "пазычыла" ў знаёмых 100 мільярдаў рублёў
![Гродзенка "пазычыла" ў знаёмых 100 мільярдаў рублёў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sled4y-1103_0.jpg.webp?itok=DNkwPcV4)
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу пра махлярства ў асабліва буйным памеры.
Абвінавачанай па справе з'яўляецца 52-гадовая жыхарка Гродна Ларыса Форысь. Па звестках следчых, на працягу доўгага часу яна пазычала ў знаёмых буйныя сумы грошай, гаворачы аб развіцці бізнэсу ў Расіі. Пры гэтым жанчына абяцала крэдыторам вялікія адсоткі. Пры гэтым вяртаць грошы, як лічыць следства, гродзенка не збіралася.
Выяўленая следствам шкода складае каля 100 мільярдаў рублёў у эквіваленце.
Гродзенку ўзялі пад варту. Цяпер следства шукае тых, хто пацярпеў ад яе дзеянняў або валодае значнай інфармацыяй па гэтай справе. Іх просяць звярнуцца па тэлефонах (8017) 389-52-49, 389-50-02, (8-0152) 72-41-34.
![Гродзенка "пазычыла" ў знаёмых 100 мільярдаў рублёў](/sites/default/files/paragraphs/image/hrodna-1201.jpg)