Вы тут

Гродзенец не знайшоў свайго голасу ў выніковым пратаколе галасавання

Ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Гродзенец Андрэй (імя змененае) не знайшоў свайго голасу ў выніковым пратаколе галасавання, піша сайт hrodna.life. 

Хлопец падчас выбараў лекаваўся ў скурвендыспансеры ад псарыязу. Там жа ён і галасаваў на закрытым участку №5 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі 17 лістапада. А калі пабачыў пратакол, дык здзівіўся: 37 галасоў аддадзеныя за дзеючую дэпутатку Лілію Кір’як, 1 — супраць усіх. Хаця сам Андрэй галасаваў за кандыдатку Алену Шаламіцкую.

Агулам на ўчастку прагаласавалі 38 чалавек.

Гродзенец кажа, што прыйшоў на участак, распісаўся ў бланку, атрымаў бюлетэнь з подпісамі двух чальцоў камісіі, галасаваў у кабінцы для галасавання. Пасля выбараў ён сутыкнуўся на вуліцы з назіральнікам з гэтага ж участка. Ад яго Андрэй і даведаўся, што ў пратаколе ўсе галасы напісаныя за за Кір’як. 

"Як грамадзянін я разумею, што трэба нешта рабіць. З іншага боку, у гэтую бальніцу з улікам свайго захворвання мне даводзіцца раз у паўгода класціся на два тыдні", — кажа гродзенец. 

Ён асцерагаецца, што ў выпадку скаргаў на яго пачнуць ціснуць у лякарні.

Поўныя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў будуць падведзеныя на пасяджэнні ЦВК 22 лістапада. 

Пратаколы / hrodna.life
Пратаколы / hrodna.life

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.