Гродзенцу далі год умоўна за абстрэл тралейбуса з пнеўматыкі

Гродзенцу далі год умоўна за абстрэл тралейбуса з пнеўматыкі

У Гродне вынеслі прысуд хулігану, які страляў з пнеўматычнай зброі па тралейбусе. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру горада , суд прызначыў год умоўна і выплату крымінальна-прававой кампенсацыі ў памеры 80 базавых велічынь у даход дзяржавы.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 28 ліпеня. Малады чалавек 1995 года нараджэння ў стане алкагольнага ап’янення пачаў страляць па тралейбусе, праязджаючы па горадзе на бацькавай машыне. За руль ён пасадзіў свайго сябра. Ніхто з людзей не пацярпеў, у тралейбусе было пабітае шкло на вокнах. Таксама хуліган страляў з пнеўматыкі па аўтазапраўках, ліхтарах і білбордах.

Нанесеную шкоду ён ужо кампенсаваў у поўным аб’ёме — гэта 3 тысячы рублёў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі