Грэцыя пагражае ўладам Беларусі судом за ўгон самалёта Ryanair

Грэцыя пагражае ўладам Беларусі судом за ўгон самалёта Ryanair

Грэцыя пагражае ўладам Беларусі судом за ўгон самалёта Ryanair. Міністр замежных спраў Грэцыі Нікас Дэндзіяс заявіў Euronews, што разглядаецца магчымасць распачацця судовай справы. Ён нагадаў, што яго краіна падтрымлівае санкцыі ЕС: "Гэта не супраць эканомікі Беларусі, гэта супраць беларускага рэжыму".

"Мы не забываем і аб угоне самалёта Ryanair, — кажа Дэндзіяс. — Паколькі лайнер выляцеў з Афінаў у Вільню, Грэцыя вывучае магчымасці пачатку крымінальнага пераследу адказных за гэта [за ўгон] асоб".

Самалёт Ryanair прызямліўся ў мінскім аэрапорце 23 траўня пасля паведамлення беларускіх дыспетчараў аб выбуховым прыстасаванні на борце, што не пацвердзілася. Былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Інцыдэнт з Ryanair падштурхнуў ЕС да больш хуткіх і радыкальных санкцый супраць уладаў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі