Папярэдні даклад ICAO па інцыдэнце з самалётам Ryanair чакаецца 23 чэрвеня

Папярэдні даклад ICAO па інцыдэнце з самалётам Ryanair чакаецца 23 чэрвеня

Папярэдні даклад Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі па інцыдэнце з самалётам Ryanair у Беларусі можа з'явіцца 23 чэрвеня, а выніковая справаздача чакаецца не раней за 13 верасня. У верасні 2021-га будзе праходзіць сесія Савета ICAO і на ёй яе могуць прадставіць. А пакуль расследаванне працягваецца, атрыманыя нейкія "папярэднія даныя" з Беларусі і Польшчы, чакаюцца матэрыялы з Грэцыі, Літвы, Ірландыі і Швейцарыі, паведамляе icao.int.

23 траўня ў мінскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Афінаў ў Вільню, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Улады Беларусі заявілі, быццам атрымалі паведамленне, што на борце самалёта  Ryanair было выбуховае прыстасаванне, паведамілі пра гэта экіпажу. Тым часам з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым насамрэч быў атрыманы ліст ад "салдат ХАМАС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі