Вы тут

“Салдаты ХАМАС” адправілі ў мінскі аэрапорт толькі адзін ліст пра мініраванне

Ці ведаюць сапраўдныя салдаты ХАМАС пра існаванне мінскага аэрапорта? / калаж Еўрарадыё

"Салдаты ХАМАС” адправілі ў мінскі аэрапорт толькі адзін ліст пра мініраванне борта Ryanair. Еўрарадыё заўважыла, што кампанія Proton, чыю заяву раней можна было чытаць па-рознаму, дапоўніла яе словамі: “the only e-mail”. Цяпер адназначна: мэйл быў адзін — амаль праз паўгадзіны пасля таго, як мінскі дыспетчар пачаў пераконваць сесці ў Мінску.

Пры гэтым Следчы камітэт сцвярджае, што лістоў было два і першы быццам бы прыйшоў за некалькі хвілінаў да таго, як самалёт увайшоў у беларускую паветраную прастору.

Кампанія Proton больш не каментуе інцыдэнт, бо сітуацыяй займаюцца ўлады Швейцарыі. Па звестках Еўрарадыё, заява па “тэме лістоў” ад урадаў Швейцарыі ці Літвы будзе ўжо на гэтым тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.