"Граніт" выйшаў на 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе (відэа)

10 траўня стартаваў 5-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. БАТЭ ў Бабруйску выйграў у "Белшыны" — 1:0. Адзіны гол на 32-й хвіліне забіў Карніцкі. Салігорскі "Шахцёр" разграміў гродзенскі "Нёман" — 3:0, "Граніт" у Лунінцы вырваў перамогу ў мазырскай "Славіі" — 3:2, "Тарпеда-БелАЗ" разграміла "Гомель" — 3:0 (два галы на рахунку Платонава), "Нафтан" выйграў у брэсцкага "Дынама" — 1:0.

У панядзелак пройдуць яшчэ два матчы тура: "Мінск" "Дынама" (Мінск), "Віцебск""Слуцк".

Лідыруе БАТЭ — 15 ачкоў, па 11 набралі "Шахцёр" і "Граніт", па 9 ачкоў у брэсцкага "Дынама" і "Нафтана".

Здымак з архіву. Фота: fcgranit.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі