Горад Стаханаў выйшаў з-пад юрысдыкцыі "Луганскай народнай рэспублікі"

Па звестках сайта censor.net.ua, пра гэта было заяўлена на сустрэчы стаханаўскіх баевікоў з мясцовымі прадпрымальнікамі. 

Па заяве новых "кіраўнікоў" горада, з гэтага часу Стаханаў не ўваходзіць у склад "Луганскай народнай рэспублікі", а будзе існаваць аўтаномна. Называцца новае фармаванне будзе "Казацтва народнай гвардыі горада Стаханава". 

Абвешчана, што фармаваць свой ​​бюджэт "аўтаномны" горад будзе самастойна. Дарэчы, сам Стаханаў працяглы час з'яўляўся датацыйным. Паведамляецца, што на сустрэчы запрошаным прадпрымальнікам прапанавалі "прыняць удзел у фармаванні бюджэту" — заплаціць новым "кіраўнікам" горада па 150-200 грыўняў. 

Фота — glavred.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі