Гонку пераследвання выйграў Фуркад, беларус Смольскі заняў 33-е месца
![Гонку пераследвання выйграў Фуркад, беларус Смольскі заняў 33-е месца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-12t123818z_281820692_devee2c0z3us5_rtrmadp_3_olympics-2018-biat-m-pur.jpg.webp?itok=s4lg9t7h)
У панядзелак, 12 лютага, у алімпійскім Пхёнчхане прайшла мужчынская гонка пераследвання на 12,5 км. Яе ўпэўнена выйграў француз Мартэн Фуркад, які на чатырох агнявых рубяжах прамахнуўся толькі аднойчы. Другое месца ў шведа Себасцьяна Самуэльсана, а трэцяе — у Бенедыкта Доля з Германіі. У іх таксама па адным промаху.
Лепшы з беларусаў — Антон Смольскі. З трыма промахамі ён заняў 33-е месца, прайграў Фуркаду амаль 4 хвіліны. Беларусы Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў занялі 36-е і 37-е месцы, у іх было па 6 промахаў. У гонцы ўдзельнічалі 60 спартсменаў.