Гомельскага яфрэйтара за дзедаўшчыну асудзілі да "хатняй хіміі"

Гомельскага яфрэйтара за дзедаўшчыну асудзілі да "хатняй хіміі"

27 верасня суд Гомельскага раёна асудзіў за дзедаўшчыну былога яфрэйтара вайсковай часці №48694 супрацьпаветранай абароны (СПА) Паўла Красільнікава. Як піша tut.by, вайскоўцу прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Такое ж пакаранне прасіў для яго і пракурор.

На судзе абвінавачаны сваю віну не прызнаў. Па яго словах, паказанні салдат супраць яго — нагавор і помста за яго патрабавальнасць да іх. 

Пасля абвяшчэння прысуду малады чалавек паведаміў журналістам, што спадзяваўся да апошняга моманту на апраўданне. Ён планаваў далей служыць у сістэме МУС. 

Як заяўляла абвінавачанне, 22-гадовы яфрэйтар Красільнікаў прыніжаў радавых і здзекаваўся з іх. Напрыклад, у верасні 2017-га ён незаконна прымусіў радавых адціскацца, прысядаць, стаяць на галаве і спяваць пры гэтым песню "Войскі СПА". Радавыя казалі, што яны былі вымушаныя адціскацца па 40-50 разоў, хто не мог адціскацца — прысядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі