Сілавікі затрымалі жыхара Гомельскага раёна Яўгена Глушкова па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Украіны, паведамляе тэлеграм-канал "Штодзень Гомель". Ён знаходзіца ў гомельскім СІЗА №1.
Перад затрыманнем ён працаваў ветэрынарам у адной з гомельскіх клінік, ад працадаўцаў у яго толькі станоўчыя характарыстыкі.
Сам Глушкоў жыве ў вёсцы Зябраўка. Яго знаёмыя і суседзі перакананыя, што падазрэнні супраць хлопца беспадстаўныя.
Да пачатку вайны Глушкоў працяглы час жыў за мяжой. Апошнія гады ён правёў у Кітаі, дзе займаўся музыкай і хацеў застацца жыць. Але эпідэмія каранавіруса прымусіла яго вярнуцца ў Беларусь.