Голы мужчына здолеў затрымаць кватэрных злодзеяў

Сонны жыхар Баранавічаў раніцай вырашыў не адчыняць дзверы на чыесьці настойлівыя званкі. Якое ж было яго здзіўленне, калі двое мужчын адкрылі яго дзверы і ўвайшлі ў кватэру.  Пабачыўшы гаспадара, зладзюжкі кінуліся наўцёкі. Босы, у адных майтках, у мокры дзень, мужчына дагнаў і затрымаў аднаго са злодзеяў. Другога злавіла міліцыя, выкліканая спраўным гаспадаром.

Міліцыянты заявілі, што мужчына атрымае ўзнагароду. Затрыманыя жыхары Ліды раней былі асуджаныя за крадзяжы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі